11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак: Я малюся за мір для дарагой украінскай зямлі

2
Папа Францішак: Я малюся за мір для дарагой украінскай зямлі
Фота: Reuters

Украінская дэлегацыя пабывалі на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Папа Рымскі Францішак блаславіў ўкраінскую дэлегацыю ў Ватыкане, паведамляе пасольства Украіны пры Святым пасадзе, піша "Гордан".

Пантыфік адзначыў, што ён нястомна моліць Госпада, "каб ён загаіў раны, нанесеныя вайной, і адарыў сваім спакоем дарагую ўкраінскую зямлю".

23 траўня ў агульнай аўдыенцыі з Папам рымскім на плошчы ў Ватыкане бралі ўдзел вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, параненыя ваяры АТО, жанчыны, якія страцілі мужоў на вайне, курсанты і аркестр Нацыянальнай акадэміі наземных войскаў імя Сагайдачнага.

У пасольстве адзначылі, што ўкраінскія вайскоўцы маглі асабіста пагутарыць з Францішкам.

Украінская грэцка-каталіцкая царква паведаміла, што з Украіны прыехала 200 вайсковых пілігрымаў - гэта самая шматлікая дэлегацыя за ўсе гады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках