8 траўня 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць Дзерыпаскі, Ратэнберга і Мілера

1
Украіна ўвяла санкцыі супраць Дзерыпаскі, Ратэнберга і Мілера

Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў.

Рада нацыянальнай бяспекі Украіны на тры гады ўвяла санкцыі супраць шэрагу расейскіх бізнэсмэнаў і чыноўнікаў. Пералік асобаў, якія трапілі пад санкцыі, апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны, паведамляе "Гордан".

Сярод новых фізічных асобаў, уключаных у пералік, кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер, мільярдэры Алег Дзерыпаска, Ігар Ратэнберг, Сулейман Керымаў, Уладзімір Багданаў, Віктар Вексельберг, кіраўнік управы банка ВТБ Андрэй Косцін.

Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў.

У красавіку супраць гэтых людзей увёў санкцыі Вашынгтон.

2 траўня СНБА прыняў пастанову пра ўвядзенні новых і прадаўжэнне існых санкцый супраць грамадзянаў і юрыдычных асобаў Расеі, якія звязаныя з расейскай агрэсіяй супраць Украіны.

Парашэнка 2 траўня заяўляў, што санкцыі, якія Украіна ўвядзе супраць грамадзянаў Расеі, будуць гарманізаваныя з амерыканскімі.

6 красавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць 24 расейскіх бізнэсмэнаў і высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама шэрагу кампаній. Амерыканскае Міністэрства фінансаў патлумачыла, што такія захады ўжытыя ў мэтах выканання закона "Аб супрацьдзеянні спаборнікам Амерыкі пасродкам санкцый" (CAATSA), які ў жніўні 2017 года ўхваліў прэзідэнт Дональд Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках