26 красавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынесены прысуд міліцыянту, які збіў затрыманых у Берасці

20
Вынесены прысуд міліцыянту, які збіў затрыманых у Берасці
АЛЕГ САМАРЧУК НА ФОТА Ў ЦЭНТРЫ (У клятчастай кашулі)
ФОТА: TUT.BY

Абвінавачанага ўзялі пад варту ў зале суда.

Суд вынес прысуд былому супрацоўніку Маскоўскага РАЎС Берасця, які абвінавачваўся ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў – 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша tut.by.

Акрамя таго, Алега Самарчука пазбавілі спецзвання «старэйшы сяржант» і абавязалі выплаціць пацярпелым – Сяргею Каляду і Аляксандру Зехаву – матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды: 5 тысячаў рублёў першаму і 3 тысячы – другому. З абвінавачанага таксама спагналі на карысць Аляксандра Зехава кампенсацыю выдаткаў на юрыдычную дапамогу.

АЛЯКСАНДР ЗЕХАЎ У ЛЯКАРНІ ПАСЛЯ НАВЕДВАННЯ АПОРНАГА ПУНКТА. ФОТА: ПРАВААБАРОНЧЫ САЙТ «БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВЯСНА»

Яму таксама на пяць гадоў забаранілі займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, а таксама пасады ў органах і падраздзяленнях МУС, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Абвінавачанага ўзялі пад варту ў зале суда.

Прысуд не распачаў законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, Самарчук «у групе з нявызначанымі асобамі» збіў двух жыхароў Берасця, якіх даставілі ў апорны пункт міліцыі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення. Яго абвінавачвалі ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, звязаным з гвалтам і ўжываннем спецсродкаў. Экс-міліцыянт сябе вінаватым не прызнаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках