7 траўня 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты зніжаецца праз рост запасаў у ЗША

4
Кошт нафты зніжаецца праз рост запасаў у ЗША

Сусветныя кошты нафты эталонных марак паступова зніжаюцца ў канцы працоўнага тыдня.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў раніцай у пятніцу, 25 траўня.

Так, кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures а 9:30 паводле Кіева знізіўся на $0,31 (0,39%) - да $78,48 за барэль.

Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту WTI на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) зменшыўся на $0,23 (0,33%) - да $70,48 за барэль, піша korrespondent.net.

Адзначым, што кошт нафты зніжаецца трэцюю сесію запар. Прычынай гэтага стала нечаканае падвышэнне запасаў паліва ў ЗША на мінулым тыдні. Акрамя таго, удзельнікі рынка асцерагаюцца, што OPEC можа ўжо ў чэрвені павялічыць здабычу праз рызыкі, звязаныя з Венесуэлай ды Іранам.

Нагадаем, на мінулым тыдні кошт нафты Brent на некаторы час перавысіў 80 даляраў за барэль упершыню з канца лістапада 2014 года.

Таксама Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA) знізіла прагноз глабальнага попыту на нафту на 2018 год у параўнанні з папярэднім прагнозам на 0,1 млн б/дз - да 99,2 млн б/дз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках