8 траўня 2024, Серада, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі палітык патрабуе байкоту ЧС-2018 у Расеі

Нямецкі палітык патрабуе байкоту ЧС-2018 у Расеі

Адказнасць за няправільную пастанову аб месцы правядзення турніру ляжыць на ФІФА.

За тры тыдні да пачатку ЧС у футболе становіцца зразумела: за катастрофай малайзійскага пасажырскага самалёта Boeing 777, які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур рэйсам MH17, стаяць расейскія вайскоўцы. Як нагадвае Bild, (пераклад - inopressa.ru), у выніку катастрофы 17 ліпеня 2014 года загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Кіраўнік нацыянальнага крымінальнага падраздзялення паліцыі Нідэрландаў Вілбэрт Паўлісэн заявіў (на прэс-канферэнцыі ў чацвер), што зенітны ракетны комплекс, з якога быў выкананы запуск ракеты, які збіў самалёт, "быў завезены з Расеі і належыць 53-й зенітнай ракетнай брыгадзе пад Курскам", цытуе таблоід. Паводле яго слоў, спецыфічны "след" выкарыстанай для запуску сістэмы пацвердзілі шматлікія відэа, фота і сведчанні відавочцаў.

МЗС ФРГ паказаў: "На фоне атрыманых вынікаў мы чакаем ад Расеі больш канструктыўнага супрацоўніцтва для высвятлення абставін здарэння". "Бэрліну доўга давядзецца гэтага чакаць", - упэўнены аўтары артыкула Юльян Ропке і Зімон Шутц.

У Мінабароны РФ ужо заявілі пра тое, што высновы камісіі - гэта "хлусня", і паказалі на нібыта існыя довады таго, што ракета была выпушчаная з украінскай зенітна-ракетнай устаноўкі.

Андрэас Нік (ХДУ), чалец знешнепалітычнага камітэта Бундэстагу, заявіў у размове з выданнем пра тое, што "напярэдадні чэмпіянату свету ў футболе з боку Расеі было б важным крокам прызнаць сумную праўду. Мінімум, што Расея магла б цяпер зрабіць, гэта прызнаць сваю віну, выказаць шкадаванне ў сувязі з гібеллю 298 ні ў чым не вінаватых чалавек і спрыяць таму, каб непасрэдныя вінаватыя ў гэтым вайсковым злачынстве былі пакараныя".

Экспэртка ў тэме Расеі Рэбека Хармс ("зялёныя") запатрабавала не пакідаць гэта без наступстваў і сказала, што вынікі расследавання становяцца "яшчэ адным ценем, кінутым на рэпутацыю Расеі, якая прымае ЧС-2018, і на сам чэмпіянат".

У гутарцы з Bild яна заклікала да палітычнага байкоту турніру. "Міжнародныя госці закліканы павялічыць палітычную вагу Пуціна і надаць легітымнасць ягонай палітыцы. Адказнасць за першапачаткова няправільную пастанову аб месцы правядзення ЧС-2018 ляжыць, аднак, на ФІФА", - падкрэсліла палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках