11 траўня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп даў Паўночнай Карэі другі шанец

1
Дональд Трамп даў Паўночнай Карэі другі шанец
КАЛАЖ: РБК-УКРАІНА

Перамовы з КНДР усё яшчэ могуць адбыцца.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра перазапуск дыялогу з Паўночнай Карэяй пасля скасавання сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Са слоў кіраўніка Белага дома, перамовы з кіраўніком КНДР усё яшчэ могуць адбыцца, паведамляе «Радыё Свабода».

У чацвер Трамп абвясціў аб тым, што запланаваная на 12 чэрвеня ў Сінгапуры сустрэча з Кім Чэн Ынам не адбудзецца. Прычынай такой пастановы сталі нядаўнія непрыязныя заявы з боку Паўночнай Карэі. У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША таксама адзначылі, што ў апошнія дні Вашынгтон не атрымліваў адказу Пхеньяна на свае неаднаразовыя запыты аб падрыхтоўцы сустрэчы.

Паўночная Карэя выказала заклапочанасць аднабаковым скасаваннем перамоў. У КНДР заявілі, што, нягледзячы на пастанову Дональда Трампа, гатовыя працягваць дыялог. Генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заклікаў абодва бакі не спыняць пошук шляхоў адмовы ад ядзернай зброі на Карэйскай паўвыспе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках