10 траўня 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да фіналу Лігі чэмпіёнаў у Кіеве застаецца некалькі гадзін

2
Да фіналу Лігі чэмпіёнаў у Кіеве застаецца некалькі гадзін
ФОТА: SEGODNYA.UA

Англічане п'юць піва, гішпанцы налягаюць на марозіва.

Спякота... У Кіеве разамлелыя фаны "Ліверпуля" і "Рэала" блукаюць вакол фантанаў, дрэмлюць на траўцы, шукаюць цяпёк, піша сайт segodnya.ua.

Фото: segodnya.ua

Англічане больш налягаюць на піва, гішпанцы ўпадабалі ўкраінскае марозіва. Некалькі гадзін да фіналу Лігі чэмпіёнаў. У фан-зоне на Хрэшчаціку ідылія. У актыўнасцях больш за ўсё ўдзельнічаюць дзеці. То брамніку-робату галы забіваюць, то бавяцца ў настольны футбол... Дарослыя стаяць у чарзе для фота з сапраўдным трафеем Лігі чэмпіёнаў, і ў афіцыйную краму. Дарэчы, у фан-зоне стаяць два стэнды з каманднымі фота удзельнікаў фіналу. Але на месцы некалькіх футбалістаў прарэзы і заўзятары могуць туды ўставіць свой твар і адчуць сябе гульцом каманды.

Фото: segodnya.ua

Візуальна здаецца, што фанаў "Ліверпуля" значна больш. Рэч у тым, што брытанцы ўсе ў клубных чырвоных колерах і гэта кідаецца ў вочы. Ды і больш галасістыя яны. А вось заўзятары "Рэала" у белых футболках зліваюцца з гараджанамі, якія ў гэтыя гарачыя дні ходзяць у светлым адзенні. І больш спакойныя прыхільнікі марозіва.

Натуральна, што англічане, што гішпанцы ўпэўненыя ў перамозе сваіх улюбёнцаў. Аднак ніхто нікому нічога не даводзіць. Маўляў, дачакаемся вечара, а там паглядзім.

Чакаць засталося нядоўга. Сёння на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць мадрыдскі "Рэал" і "Ліверпуль". Пачатак сустрэчы а 21.45 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках