6 траўня 2024, панядзелак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Набор у войска святароў і семінарыстаў адтэрмінавалі

4
Набор у войска святароў і семінарыстаў адтэрмінавалі
ФОТА: СЯРГЕЙ ЛЕСКЕЦЬ

Дзясяткі будучых і дзейных святароў ва ўсёй Беларусі атрымалі позвы з ваенкаматаў.

Святары і семінарысты ўзросту набору не пойдуць сёлета на вайсковую службу, нягледзячы на позвы з ваенкамата, паведамілі «Радыё Свабода» крыніцы ў каталіцкіх колах.

Прадстаўнікі духавенства кажуць, што лукашэнкаўскі ўказ аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы для гэтай катэгорыі прызыўнікоў ужо падпісаны. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

У траўні дзясяткі будучых і дзейных каталіцкіх і праваслаўных святароў ва ўсёй Беларусі атрымалі позвы з ваенкаматаў. Першыя семінарысты і святары павінны былі быць набраныя ў войска ўжо 28 траўня.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы. Іерархі Беларускай Праваслаўнай Царквы таксама звярнуліся ў Міністэрства абароны.

Сітуацыя, калі духавенства заклікаюць служыць настолькі масавая, склалася ўпершыню. Раней, як паведамлялі прадстаўнікі духавенства, здараліся адзінкавыя выпадкі прызыву з прычыны памылкі, але тады праблемныя сітуацыі неўзабаве развязваліся.

Для семінарыстаў і святароў раней дзейнічала адтэрміноўка ад войска. Кіраўніцтва семінарыі рыхтавала спісы навучэнцаў і перадавала іх у дзяржаўныя органы. Патанову аб адтэрміноўцы штогод прымаў Лукашэнка сваім указам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках