6 траўня 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Азербайджан з Днём Рэспублікі і не павіншаваў Арменію

6
Лукашэнка павіншаваў Азербайджан з Днём Рэспублікі і не павіншаваў Арменію
ФОТА: ВІКТАР ТАЛОЧКА

У абедзвюх краінах сёння дзяржаўнае свята і непрацоўны дзень.

І Азербайджан, і Арменія адзначаюць 28 траўня Дзень Рэспублікі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі і незалежнасць Рэспублікі Арменія. Абедзве спынілі існаванне ў 1920 годзе з прыходам бальшавікоў і ўтварэння савецкіх рэспублік, паведамляе «Радыё Свабода».

У абедзвюх краінах 28 траўня - дзяржаўнае свята і непрацоўны дзень.

На сайце прэс-службы Лукашэнкі на момант публікацыі размешчанае толькі віншаванне прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву.

Віншаванні Арменіі не размешчаныя.

«Шчыра рады таму, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва характарызуецца як гістарычна прыязнымі стасункамі паміж нашымі народамі, так і актыўным імкненнем дзвюх краін да паглыблення стратэгічнага партнёрства», - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.

Два дні таму былі размешчаныя віншаванні з такой датай Грузіі - 26 траўня там адзначалі 100-годдзе аднаўлення дзяржаўнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках