7 траўня 2024, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую партыю лідскіх бел-чырвона-белых кедаў раскупілі менш чым за дзень

10
Першую партыю лідскіх бел-чырвона-белых кедаў раскупілі менш чым за дзень

Кошт кедаў - 45 рублёў за пару.

У пятніцу брэнд LSTR Adzieńnie змясціў на сваёй старонцы фота кедаў, зробленых разам з ААТ «Лідская абутковая фабрыка», а на наступны дзень ад першай партыі нічога не засталося, распавёў citydog.by стваральнік брэнда Ілля Аксёнаў.

Першую партыю раскупілі па 45 рублёў за пару.

На задніку класічнай мадэлі ЛМ-17 кедаў айчыннага вытворцы (яе выпускаюць больш за 30 гадоў) з'явілася выява герба Вялікага княства Літоўскага «Калюмны». Дызайн абутку зрабілі ў LSTR Adzieńnie, а пашылі на фабрыцы ў Лідзе. Калі вы таксама хацелі такія кеды, але не паспелі купіць, не хвалюйцеся. Ілля Аксёнаў кажа, што, хоць дамовіцца з заводам пра такую калабарацыю «было няпроста», у LSTR Adzieńnie спадзяюцца выпусціць яшчэ не адную партыю: з вялікімі памерамі і ў рознай афарбоўцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках