7 траўня 2024, aўторак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Расея - самая сур'ёзная пагроза глабальнаму свету

3
Анджэй Дуда: Расея - самая сур'ёзная пагроза глабальнаму свету
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прэзідэнт Польшчы выступіў на Парламенцкай асамблеі NАТО ў Варшаве.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас апошняга дня Парламенцкай асамблеі NАТО ў Варшаве заявіў, што Расея - самая сур'ёзная пагроза глабальнаму свету. Паводле ягоных слоў, ключом да гарантавання бяспекі еўраатлантычнага рэгіёну з'яўляюцца сувязі паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай, піша «Радыё Польшча».

Кіраўнік Польшчы падкрэсліў, што трэба імкнуцца да ўмацавання гэтых сувязяў, а таксама адзначыў, што найлепшай інвестыцыяй ЗША ў свеце з'яўляецца стабільнасць і бяспека ў Еўропе: «Для ўсіх нас важнае развіццё палітыкі бяспекі і абароннага супрацоўніцтва ў Еўразвязе, а таксама развіццё супрацоўніцтва ЕЗ з ЗША . Умацаванне абараназдольнасці еўрапейскіх дзяржаў пашырае магчымасці ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу, у тым ліку ЗША».

Прэзідэнт Дуда адзначыў, што Расея - самая сур'ёзная пагроза бяспекі Еўропы і свету: «Напад на Грузію ў 2008 годзе, а таксама незаконная анэксія Крыма і вайсковая інтэрвенцыя ва Украіне ў 2014 годзе паказваюць, якія рэальныя намеры Расеі. Падзеі апошніх дзён даказалі, што Крэмль дазваляе сабе чыніць замахі з выкарыстаннем хімічнай зброі на тэрыторыі дзяржаў NАТО і ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы».

Са слоў Анджэя Дуды, другой сур'ёзнай пагрозай з'яўляецца дэстабілізацыя сітуацыі на паўднёвых межах NАТО, дзе дзейнічаюць тэрарыстычныя групоўкі, якія пагражаюць ўсёй Еўропе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках