6 траўня 2024, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Берасця: Будзем дамагацца праўды пра акумулятарны завод

1
Актывіст з Берасця: Будзем дамагацца праўды пра акумулятарны завод
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Сёння пройдзе чарговы суд паводле справы будаўніцтва скандальнага завода.

У Берасцейскім абласным судзе разгледзяць касацыйныя скаргі на пастанову суда Маскоўскага раёна Берасця паводле пазову ініцыятыўнай групы грамадзян да кампаніі "IPOWER" і Берасцейскага райвыканкаму.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведамілі прадстаўнікі супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, сярод якіх блогер і грамадскі актывіст Аляксандр Кабанаў:

- На папярэдніх судах прадстаўнікі "IPOWER" не змаглі растлумачыць многія моманты, таксама як і прадстаўнікі райвыканкама. Адзін з самых важных момантаў: высветлілася, ёсць тры справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Да пасяджэння ўсе думалі, што ёсць дзве справаздачы. І яны ўсе розныя. Адная была размешчаная на сайце райвыканкама, другая - на руках у прадстаўніка "IPOWER", але трэцяя ёсць у суддзі. Як з'явіліся гэтая трэцяя справаздача, растлумачыць ні райвыканкам, ні "IPOWER" не змаглі.

Берасцейцы спрабавалі спыніць будоўлю шкоднай вытворчасці, у тым ліку і шляхам падачы пазоваў у суд.

"Два месяцы таму суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксей Карагода не задаволіў пазоў ініцыятыўнай групы, і таму будзем шукаць праўды ў вышэйшых інстанцыях", - адзначылі супраціўнікі будаўніцтва завода.

Пачатак 28 траўня а 14:00 на адрасе вуліца Савецкіх памежнікаў, 41.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках