6 траўня 2024, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Венесуэла павінна правесці сумленныя прэзідэнцкія выбары

3
Еўразвяз: Венесуэла павінна правесці сумленныя прэзідэнцкія выбары

Папярэднія «выбары» не адпавядаюць дэмакратычным нормам.

У Венесуэле павінны прайсці новыя прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі і канстытуцыйным парадкам. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай рады ЕЗ, апублікаванай 28 траўня на сайце структуры, паведамляе «Гордон».

У ЕЗ падкрэслілі, што праведзеныя 20 траўня выбары ў краіне «не карысталіся даверам, бо выбарчы працэс не забяспечыў неабходных гарантый правядзення ўсеагульных і дэмакратычных выбараў».

У заяве гаворыцца, што новыя выбары прэзідэнта Венесуэлы павінны прайсці ў адпаведнасці з міжнародна прызнанымі дэмакратычнымі стандартамі і канстытуцыйным парадкам Венесуэлы. Таксама ў структуры паабяцалі ўвесці санкцыі супраць асоб, якія «прычыняюць шкоду венесуэльскаму насельніцтву».

«ЕЗ глыбока занепакоены надзённымі гуманітарнымі патрэбамі насельніцтва, у тым ліку многіх грамадзян Еўропы, якія пражываюць у краіне. Паглыбленне крызісу выклікае масавую міграцыю, якая стварае праблемы для прымаючых суполак і рэгіянальнай стабільнасці. ЕЗ заклікае ўрад Венесуэлы ўжыць неадкладныя захады для змякчэння наступстваў крызісу», - сказана ў заяве.

20 траўня ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары. Паводле звестак ЦВК, за дзейнага прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура прагаласавала 68% выбаршчыкаў, за ягонага найбліжэйшага апанента, лідара партыі «Прагрэсіўны авангард» Анры Фальконэ, - утрая менш. Апазіцыя заявіла, што падчас галасавання зафіксаваныя шматлікія парушэнні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках