Навукоўцы назвалі пяць самых карысных рэчаў, якія падоўжаць жыццё
- 28.05.2018, 14:25
- 13,188
У комплексе звычкі здольныя значна павялічыць жыццё.
Спецыялісты з Гарварда выявілі пяць рэчаў, здольных падоўжыць жыццё на дзесяцігоддзі. Калі мы хочам пражыць даўжэй, давядзецца пайсці на кампрамісы з сабой, піша сайт nua.in.ua.
Існуе пяць звычак, і калі іх выконваць, то працягласць жыцця павялічыцца як мінімум на 10 гадоў, паказала даследаванне школы медыцыны Гарварда.
Вось што рэкамендуе даследаванне: есці здаровую ежу, займацца спортам 30 хвілін на дзень і больш, падтрымліваць здаровую вагу (ІМТ ад 18,5 да 24,9), не піць спіртное больш за куфаль, ніколі не паліць.
Гэтыя звычкі вядомыя і простыя, аднак у комплексе яны здольныя значна павялічыць жыццё незалежна ад сацыяльнага статусу, полу і расы.