6 траўня 2024, панядзелак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Нью-Ёрка прайшла акцыя за вызваленне Сянцова

У цэнтры Нью-Ёрка прайшла акцыя за вызваленне Сянцова
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: RFE/RL

Актывісты заклікалі вызваліць украінскага рэжысёра.

У суботу ў цэнтры Нью-Ёрка на Таймс Сквер, грамадская арганізацыя «Разам» правяла акцыю за вызваленне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых палітычных зняволеных, якіх утрымлівае Расея.

«Час мінае», - з такімі словамі звярнуліся да грамадскасці ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Алега Сянцова. Актывісты трымалі плакаты з надпісамі «Вызваліце Сянцова»; іншыя ў адзенні вязняў сядзелі або ляжалі на асфальце і трымалі ў руках пясочныя гадзіннікі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Мы павінны нешта зрабіць, мы ўсе людзі, мы павінны разумець, што тыя рэчы, якімі мы карыстаемся - свабода слова і свабода перамяшчэння - неад'емныя, і нельга кідаць людзей за краты толькі за іх перакананні», - кажа адзін з арганізатараў акцыі Аляксей Пракапенка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках