7 траўня 2024, aўторак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы рыхтуюць новую акцыю супраць акумулятарнага завода

2
Берасцейцы рыхтуюць новую акцыю супраць акумулятарнага завода
ФОТА: РЕАЛЬНЫЙ БРЕСТ

Мітынг пройдзе на плошчы, дзе праціўнікі завода кожную нядзелю кормяць галубоў.

У Берасцейскі гарвыканкам 25 траўня пададзеная чарговая заяўка на правядзенне ў горадзе мітынгу супраць акумулятарнага завода «АйПаўэр». Аўтары звароту - тры жыхары горада Берасця. У адпаведнасці з законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» яны просяць улады даць дазвол на правядзенне мітынгу на плошчы Леніна, піша «Брестская газета».

«Мэта масавага мерапрыемства - выказванне пратэсту супраць завода свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй «АйПаўэр», які будуецца насуперак меркаванню жыхароў горада Берасця і Берасцейскага раёна», - гаворыцца ў заяве.

Планаваная колькасць удзельнікаў - 500 чалавек.

Нагадаем, пачынаючы з сакавіка гараджане і жыхары рэгіёну рэгулярна выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў, каб звярнуць увагу ўладаў і грамадскасці на сітуацыю вакол завода. Першы час у завэлюмаванай акцыі пратэсту бралі ўдзел да 150-200 чалавек, але пасля Дня Волі іх колькасць істотна знізілася. Некаторых пратэстоўцаў за гэта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, іншых выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў і прафілактычнай гутаркі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

У канцы красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці прайшоў дазволены ўладамі мітынг «берасцейкі супраць свінцу». Удзел у ім узялі амаль 2 000 чалавек. Дамагліся правядзення мерапрыемства чатыры жыхаркі Берасця і раёна.

Аналагічную заяву 15 сакавіка падавалі ў гарвыканкам актывісты-мужчыны, аднак улады ім адмовілі.

З дня на дзень чакаюць адказу ад уладаў чатыры жыхары Берасця і раёна, якія 14 траўня падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне ў горадзе дэманстрацыі і мітынгу з агульнай назвай «Марш супраць свінцу».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках