6 траўня 2024, панядзелак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія працадаўцы ўсё вышэй цэняць работнікаў з-за ўсходняй мяжы

Польскія працадаўцы ўсё вышэй цэняць работнікаў з-за ўсходняй мяжы
ФОТА: EGOSPODARKA.PL

Перыяд, калі замежнікам плацілі менш, сышоў у мінулае.

«Кожны чацвёрты польскі працадаўца гатовы плаціць украінскаму работніку больш, чым паляку», - сцвярджаюць экспэрты кампаніі Personnel Service, са спасылкай на даследаванне службы «Барометр эканамічнай міграцыі - 1 паўгоддзе 2018 года». Як паведамляе «Радыё Польшча», пасля даследавання такога меркавання прытрымліваюцца 24% польскіх працадаўцаў. У другім паўгоддзі 2017 года так меркавалі 16% працадаўцаў.

«Ужо некаторы час заробкі палякаў і ўкраінцаў амаль роўныя. Перыяд, калі ўкраінскім работнікам плацілі менш, сышоў у мінулае. Гэта звязана з тым, што расце попыт на работнікаў з Украіны, у сувязі з чым працадаўцы мусяць прапаноўваць ім больш выгадныя ўмовы, набліжаныя да ўмоў, прапанаваных палякам», - мяркуе кіраўнік Personnel Service Кшыштаф Інглат.

«Усё часцей, акрамя заробку, працадаўцы прапаноўваюць украінцам дадатковыя прывілеі ў выглядзе выдачы жылля, аплаты інтэрнэту або транспарту да месца працы», - адзначае ён.

Паводле вынікаў даследавання, 42% польскіх працадаўцаў станоўча ставіцца да работнікаў з Украіны. Нейтральнае стаўленне дэкларуюць 44% апытаных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках