6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога: Прафзвяз РЭП дапамог работніку атрымаць грошы за 1 000 неаплачаных гадзін

Перамога: Прафзвяз РЭП дапамог работніку атрымаць грошы за 1 000 неаплачаных гадзін

Аднак, праблемы з аплатай працы на ферме «Міжэвічы» працягнуцца.

Работнік фермы Уладзімір Яўтуха спагнаў недаплату за 1 000 перапрацаваных гадзін у 2017 годзе, але пагадзінная аплата за красавік зноў не дасягае мінімальнага заробку, паведамляе praca-by.info.

Уладзімір Яўтуха, сябра прафзвязу РЭП, працуе начным даглядчыкам на ферме ў КСУП «Міжэвічы». У ягоныя абавязкі ўваходзіць кармленне, прыборка гною, прыём цялення ў кароў.

У красавіку гэтага года з дапамогай прафзвязу РЭП ён спагнаў грошы за 1 000 перапрацаваных гадзін у 2017 годзе: суддзя Слонімскага раённага суда Наталля Радзівонік абавязала наймальніка выплаціць 2021 рубель.

Аднак у тым жа месяцы, ужо пасля пастановы суда, пагадзінная аплата калгасніка зноў склала 52 рублі за 160 адпрацаваных гадзін – ніжэй за мінімальны заробак.

- Мне выплацілі роўна дзве тысячы рублёў за перапрацоўку. Але гэта ж не ўся сума: за перапрацоўку належыць падвойная плата ў выходныя дні плюс да 20 адсоткаў за начную працу. А заробак мне ж не вярнулі. Засталіся таксама неаплачанымі 157 рублёў за паслугі адваката, распавёў Уладзімір Яўтуха.

Умовы працы і аплата засталіся нязменнымі:

- Я выконваю той жа аб'ём працы, што і раней. Трэба раздаваць корм каровам, за ноч даводзіцца паўтары тоны перавярнуць, так мне кажуць: гэта вашы абавязкі. І не налічваюць ні капейкі. Такая ж сітуацыя і з прыборкай гною: даярка чысціць адну групу кароў (50 галоў) - атрымлівае 22 рублі. А я ўсю ферму чышчу - атрымліваю тыя ж 22 рублі. Робіш працу за аднаго, за двух, за трох - атрымліваеш адну і тую ж суму. І расцэнак ніякіх няма - як хадзіць на тую працу? - разгублены Уладзімір Яўтуха.

На годную аплату працы, са слоў работніка, разлічваць не даводзіцца:

- У красавіку я адпрацаваў 160 гадзін - без выходных, без прахадных. Пагадзінная аплата за месяц склала 52 рублі. Не атрымаў нават мінімальны заробак! Іншы работнік у красавіку 10 дзён паводле дамовы пас кароў - атрымаў 26 рублёў. Адпрацуй ён цэлы месяц - атрымаў бы 66 рублёў: гэта хіба заробак?

Юрыст прафзвязу РЭП Юры Белякоў сцвярджае, што кіраўніцтва гаспадаркі, адмаўляючыся годна аплачваць працу работнікаў, выбрала няправільную лінію паводзін:

- Работнікаў у гаспадарцы няма. Яўтуху яны не звольняць, бо тады кіраўніцтву давядзецца, як той казаў, «распранацца і працаваць». Што ў гэтым выпадку азначае - выграбаць гной.

Юрый Белякоў распавёў аб стратэгіі абароны правоў работніка:

- Я падрыхтаваў неабходныя заявы ў кантрольныя арганізацыі; калі гэта не дапаможа, то напішам пазоўную заяву ў суд. Не павінна быць неаплатнай працы! Калі чалавек нешта робіць - яму павінны плаціць!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках