7 траўня 2024, aўторак, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ва Украіне ўстанавілі рэкорд у змяшчальнасці «Запарожца»

9
Відэафакт: Ва Украіне ўстанавілі рэкорд у змяшчальнасці «Запарожца»
Фота: 061.ua

Ніводзін пасажыр не пацярпеў.

У Запарожжы ўстанавілі рэкорд у пасажыраўмяшчальнасці аўтамабіля «Запарожац - 968М»: у салоне размясціліся 17 чалавек.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

За два папярэднія гады падчас фестывалю запарожцы ўжо ўстанавілі нацыянальныя рэкорды, масава ўсеўшыся ў салоне малалітражкі. Так, у 2016-м годзе ў «Запарожац» змясціліся 13 чалавек, а ў 2017-м - 14.

На гэты раз запарожцам удалося пабіць уласныя рэкорды - у салон «Запарожца-968М», празванага «народным», змясцілася 17 чалавек, сярод якіх мужчыны, жанчыны і некалькі падлеткаў.

Адзначаюць, што ў салоне аўто было цяжка дыхаць, але ніхто не пацярпеў. Кіроўца машыны сказаў, што «мог бы нават паехаць, калі б адзін з пасажыраў пасунуў нагу».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках