6 траўня 2024, панядзелак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Coca-Cola ўпершыню выпусціла алкагольны напой

2
Coca-Cola ўпершыню выпусціла алкагольны напой

Кампанія наважыла выпусціць алкагольны напой упершыню за 125 гадоў.

Вытворца безалкагольных напояў Coca-Cola ўпершыню за 125 гадоў існавання выпусціў алкагольны напой. Ён з'явіўся ў крамах Японіі ў панядзелак. Пра гэта паведамляе ВВС.

Напой выпускаецца толькі з цытрынавым смакам, яго крэпасць вар'іруецца ад 3% да 7%.

Запуск накіраваны на маладых спажыўцоў, асабліва на жанчын.

Паводле традыцыі кампаніі, рэцэпт напою строга засакрэчаны, аднак вядома, што ён натхнёны напоем Chu-Hi - газіроўкай з араматызатарамі, у якую дадаецца мясцовы алкагольны напой сёцю. Chu-Hi імкліва набірае ў Японіі папулярнасць, прадаецца ў бляшанках і ўтрымлівае ад 3% да 8% алкаголю.

У Coca-Cola кажуць, што планаў выпускаць такія напоі дзесьці акрамя Японіі ў кампаніі няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках