6 траўня 2024, панядзелак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец пра адкрыццё рэстарацыі ля Курапатаў: «Гэта выглядае як КДБшная гадасць»

13
Севярынец пра адкрыццё рэстарацыі ля Курапатаў: «Гэта выглядае як КДБшная гадасць»
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Беларускія апазіцыйныя палітыкі збіраюцца не дапусціць адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паямо» каля ўрочышча Курапаты.

Як стала вядома «Радыё Свабода», у пятніцу, 1 чэрвеня, за 50 метраў ад урочышча адчыняць рэстарацыю «Паедзем, паямо». Комплекс будынкаў раней называўся «Бульбаш-хол», ён належыць кампаніі «БелРэстІнвест». Цяпер там ужо ідзе падрыхтоўка да святкавання. У зале гатовы інтэр'ер, пастаўленая мэбля, вісіць рэкламны банэр гарэлкі «Бульбаш». Рэстарацыя прадугледжвае 300 месцаў. Да восені плануецца адкрыць яшчэ і лазню.

У Менскім райвыканкаме журналістам пацвердзілі, што рэстарацыя ўключаная ў гандлёвы рэестр, аформіла ўсе дакументы.

Дырэктар «БелРэстІнвеста» Андрэй Ярмоленка яшчэ ў снежні 2017 г. абвясціў «Белсату», што з'яўляецца ўласнікам «аб'екта на 51-м кіламетры», які ён здае ў арэнду прадпрыемству ТАА «Анісбел». Кіраўніца «Анісбела» запярэчыла: яе прадпрыемства валодае толькі маленькім барам і крамай садавіны ў Менску, аб аб'екце на МКАД яна нічога не чула.

Калі кампанія «Белрэканструкцыя» ў лютым летась збіралася пабудаваць у непасрэднай блізкасці ад Курапатаў бізнэс-цэнтр, грамадства абурылася і зладзіла двухтыднёвую абарону. Людзі начавалі ў намётах, кідаліся пад будаўнічую тэхніку, сварыліся з будаўнікамі. У выніку пратэстоўцы перамаглі, працы былі спыненыя.

Павел Севярынец:

«Мы плануем сабрацца ў сераду, каб абмеркаваць план дзеянняў. Запросім усіх актывістаў, якія летась бралі ўдзел у абароне. Думаю, да вечара ў сераду ў нас будзе план, а, магчыма, нават абвестка.

На мой погляд, ніякія рэстараны побач з Курапатамі немагчымыя, там павінен быць мемарыял, а вакол - пустая прастора. 3 чэрвеня будзе 30 гадоў «адкрыцця» Курапатаў (маецца на ўвазе мітынг на чале з Зянонам Пазняком у 1988 годзе, - рэд.), таму адкрыццё бліжэй да гэтай даты выглядае вельмі правакацыйна, проста як КДБшная гадасць».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках