7 траўня 2024, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка з году ў год віншуе Аліева

8
Як Лукашэнка з году ў год віншуе Аліева

Словы «паглыбленне» і «патэнцыял» паўтараюцца часцей за ўсё, але на справе атрымліваецца ўсё наадварот.

28 траўня Аляксандр Лукашэнка традыцыйна павіншаваў кіраўніка Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

«Шчыра рады таму, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва характарызуецца як гістарычна дружалюбнымі адносінамі паміж нашымі народамі, так і актыўным імкненнем дзвюх краін да паглыблення стратэгічнага партнёрства», - гаворыцца ў віншаванні.

«Салідарнасць» вывучыла архіў ранейшых віншаванняў і выявіла цікавую заканамернасць.

2017

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што ўзаемнае імкненне да развіцця актыўнага двухбаковага дыялогу будзе і ў далейшым садзейнічаць паглыбленню і пашырэнню ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.

2016

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што рэалізацыя патэнцыялу беларуска-азербайджанскіх стасункаў дасць магчымасць значна ўмацаваць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне.

2015

«Кіраўнік дзяржавы» выказаў перакананасць, што сумесныя дзеянні ў рэалізацыі значнага патэнцыялу беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння - годны прыклад супрацоўніцтва ў духу традыцый дружбы і добрасуседства.

2014

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што паспяховая рэалізацыя беларуска-азербайджанскіх сумесных праектаў будзе садзейнічаць нарошчванню двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах і ўмацаванні традыцыйных повязяў дружбы паміж двума брацкімі народамі.

2013

«З задавальненнем адзначаю, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва мацнее з кожным годам. Нашы асабістыя сустрэчы пераканаўча прадэманстравалі значны патэнцыял для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння».

***

Словы пра імкненне нашых краін да паглыблення партнёрства, што паўтараюцца з году ў год, трохі здзіўляюць. Быццам бы і дыпламатычныя стасункі паміж дзяржавамі доўжацца не першы дзясятак гадоў. Ды і першыя асобы ва ўладзе і тут і там усё тыя ж. А вось на новы ўзровень пасля стадыі развіцця ўсё яшчэ выйсці не ўдалося.

Што, да прыкладу, пацвярджае статыстыка тавараабароту паміж нашымі краінамі:

2012 - $223,3 млн

2013 - $290,4 млн

2014 - $326,7 млн

2015 - $290,5 млн

2016 - $171,7 млн

2017 - $160,8 млн.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках