Надаль адзінаццатым разам выйграў «Ралан Гарос»
- 10.06.2018, 20:59
- 8,939
У фінале гішпанец выйграў у аўстрыйца Дамініка Ціма.
Фінальны матч «Ралан Гарос» у мужчынскім адзіночным разрадзе завяршыўся ў трох сэтах. Надаль перамог з лікам 6:4 6:3 6:2, паведамляе РБК.
На працягу ўсяго матчу ў Надаля была перавага, аднак у сярэдзіне трэцяга сэту ён вымушаны быў папрасіць паўзу, бо сутаргай у яго звяло руку. Пасля гэтага ў двух геймах запар Надаль не мог гуляць у поўную сілу, аднак не дазволіў спаборніку зрабіць брэйк. Затым сутарга у гішпанца прайшла, і ён выйграў канцоўку партыі.
У апошнім гейме Цім змог адыграць чатыры матч-болы. У тым ліку ён адыграўся з рахунка 0:40, здолеўшы зраўняць лік у гейме. Аднак з пятага матч-бола Надаль змог выйграць гейм і тытул.
Аўстрыец Цім быў адзіным, хто за апошнія два гады змог выйграць у Надаля на грунтавых кортах. Аднак пры гэтым з дзесяці сустрэч паміж тэнісістамі сем засталіся за гішпанцам.
Для Надаля перамога на «Ралан Гарос» стала адзінаццатай у кар'еры. Раней ён выйграваў турнір у 2005-2009 гадах, 2010-2014 гадах, а таксама ў мінулым сезоне. Гішпанец застаецца адзіным тэнісістам, які выйграваў адзін з турніраў «Вялікага шлема» дзесяць і больш разоў.
Надаль таксама выйграваў і астатнія турніры серыі. Ён тройчы выйграў US Open, двойчы перамог на Уімблдоне і адзін раз выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.