5 траўня 2024, Нядзеля, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга Літвы: Сінхранізацыя электрычных сетак з Захадам закрые доступ у Літву энэргіі БелАЭС

3
Мінэнэрга Літвы: Сінхранізацыя электрычных сетак з Захадам закрые доступ у Літву энэргіі БелАЭС

Літва дэмантуе лініі электраперадач з Беларуссю да 2025 года.

Рэарганізацыю сетак электраперадач Паўночна-Усходняй часткі краіны ў мінэнэрга Літвы ўважаюць за першы рэальны інфраструктурны праект, накіраваны на скарачэнне залежнасці Літвы ад Усходняй электраэнэргетычнай сістэмы. Праект дазволіць зачыніць доступ электрычнасці з Астравецкай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) у Літву. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра энэргетыкі Літвы Жыгімантаса Вайчунаса, піша tut.by.

Мэта рэканструкцыі сеткі электраперадач Паўночна-Усходняй Літвы - сінхранізацыя электрычных сетак з заходнееўрапейскімі сеткамі, што паменшыць існую прапускную здольнасць электраэнэргіі з Беларусі. Рэканструкцыя таксама падрыхтуе да адключэння ліній з Беларуссю і пераключыць Літву на сінхронную працу з заходняй электрасістэмай.

«Рэарганізацыя сетак прызначаная для сінхранізацыі з Еўропай, і гэта першы рэальны інфраструктурны праект, накіраваны на скарачэнне нашай залежнасці ад Усходняй электраэнэргетычнай сістэмы.

Гэтая залежнасць у канчатковым выніку будзе цалкам ліквідаваная пасля рэалізацыі праекта сінхранізацыі. Дзіўна, што існуюць розныя супрацьлеглыя інтэрпрэтацыі і нават небяспечныя спекуляцыі з нагоды праекта сінхранізацыі», - заявіў міністр энэргетыкі Жыгімантас Вайчунас у каментары паведамленняў у СМІ аб тым, што работы, якія праводзяцца цяпер, пакінуць магчымасць паставак электраэнэргіі з БелАЭС.

Вайчунас назваў гэтую інфармацыю «шкоднымі спекуляцыямі». «Сінхранізацыю нельга звесці да простага абразання дроту на мяжы», - сказаў ён.

Са слоў міністра, будаўніцтва новых ліній ва ўсходнім кірунку не плануецца. «Літва не разглядае варыянт гандлю электраэнэргіяй з трэцімі краінамі», - сказаў Вайчунас.

Лініі электраперадачы, якія злучаюць энэргасістэму Літвы з Беларуссю, будуць дэмантаваныя ў рамках праекта сінхранізацыі да 2025 года літоўскіх электрасетак з Заходняй Еўропай і адключэння ад адзінай энэргасістэмы Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы (БРЭЛЛ).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках