Фотафакт: Каля рэстарацыі ў Курапатах актывісты ставяць крыжы
10- 12.06.2018, 20:05
- 17,151
Абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстарацыю ўжо другі тыдзень.
Каля сумнавядомай ужо рэстарацыі «Паедзем паядзім» абаронцы Курапатаў сталі ставіць крыжы. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Аляксей Шэін.
«Актывісты ставяць крыжы перад Паедзем- паядзім. Гэтай дарогай у апошнія дні ездзіў транспарт рэстарацыі, заязджаючы на аб'ект з «чорнага ходу», не звяртаючы ўвагі на тое, што гэта - ахоўная зона Курапатаў», - паведаміў ён.
Актывісты пікетуюць рэстарацыю каля Курапатаў ужо другі тыдзень. Пасля таго, як абаронцы Курапатаў сталі перакрываць дарогу каля рэстарацыі, многія наведвальнікі сталі ездзіць да яе праз зялёную зону.