21 лiстапада 2018, Серада, 8:00
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Навальны выйшаў на волю пасля 30 дзён арышту

3
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Палітыка затрымлівалі за акцыю «Ён нам не цар».

Цвярскі суд Масквы 15 траўня прызначыў расейскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму 30 сутак арышту за паўторнае парушэнне парадку арганізацыі публічных мерапрыемстваў пасля акцыі "Ён нам не цар" 5 траўня. Сёння Навальны выйшаў на волю.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля 30 дзён арышту. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміла радыёстанцыя "Эхо Москвы".

15 траўня Цвярскі раённы суд Масквы арыштаваў Навальнага на 30 сутак за паўторнае парушэнне парадку арганізацыі публічных мерапрыемстваў і на 15 сутак – за непадпарадкаванне паліцыі. Палітык знаходзіўся пад вартай месяц, бо тэрміны адміністрацыйных арыштаў не сумуюцца.

5 траўня ў гарадах Расеі прайшла арганізаваная Навальным акцыя пратэсту "Ён нам не цар", прымеркаваная да вызначанай на 7 траўня інаўгурацыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Удзельнікаў акцыі нагайкамі збілі "казакі" з "Цэнтральнага казацкага войска", якое атрымлівае фінансаванне ад мэрыі Масквы на навучанне ахове грамадскага парадку на масавых мерапрыемствах.

У "Цэнтральным казачым войску" заявілі, што не ўдзельнічалі ў "супрацьпраўных дзеяннях", а "выказвалі грамадзянскую пазіцыю".

Паводле інфармацыі "АУС-Інфа", у 27 гарадах Расеі затрымалі блізу 1600 чалавек, у тым ліку Навальнага.