25 красавiка 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа скараціла імпарт расейскай нафты

3
Еўропа скараціла імпарт расейскай нафты

Еўрапейскія краіны скарацілі закупкі расейскай нафты сумарна на 16%.

Незадаволенасць еўрапейскімі партнёрамі расейскай нафтай гатунку Urals пачынае здабываць сур'ёзны не толькі інфармацыйны, але ўжо і колькасны эфект.

Так, паводле звестак за I квартал 2018 года еўрапейскія краіны скарацілі закупкі расейскай нафты сумарна на 16%. Між іншым, з Прыморска было адпраўлена на 24% менш нафты, чым за той жа перыяд 2017 года, з Наварасейска на 17% менш, а з Усць-Лугі пастаўкі скараціліся на 26%, паведамляе sprotyv.info.

Характэрна, што Усходняя Еўропа са студзеня да траўня сёлета скараціла імпарт расейскай нафты толькі на 1%.

Што цікава, прычынай адмовы ад расейскай нафты сталі не санкцыі ці байкот краіны-агрэсара, а якасць сыравіны, што не адпавядае міжнародным стандартам. Да прыкладу, утрыманне серы ў расейскай нафце не толькі дасягае 1,75% пры дапушчальным максімальным значэнні 1,8%, але часам складае 1,81% -1,85%. Нафта ж якая пастаўляецца марскім шляхам з таго ж Наварасейска дэманструе завышаную шчыльнасць 877,7-878,3 кілаграма на кубаметр пры 15°C, пры дапушчальным значэнні 873,5 кг/м³.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках