4 траўня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што стаіць за сціплым пазовам Япрынцава да Чыжа

7
Што стаіць за сціплым пазовам Япрынцава да Чыжа

Суд аднавіў справу паводле пазову бізнэсоўца да алігарха.

Суд Цэнтральнага раёна Менска аднаўляе разгляд прыпыненай у красавіку справы на пазоў бізнэсоўца Уладзіміра Япрынцава да алігарха Юрыя Чыжа, бо мірна дамовіцца бакам так і не ўдалося, піша tut.by.

Раней суд двойчы даваў бакам час на прымірэнне, адбыліся сустрэчы юрыстаў Чыжа з Уладзімірам Япрынцавым, а прадстаўнікоў апошняга - з Чыжом. «Далейшыя перамовы немэтазгодныя. На ўсе нашы прапановы Юрый Аляксандравіч (Чыж. - Заўвага.) адказваў прапановамі, якія не маглі зацікавіць», - канстатавала прадстаўніца Япрынцава.

Адвакат Чыжа Іван Дудараў растлумачыў, што прадстаўнікі былых партнёраў у бізнэсе спрабавалі не проста дамовіцца наконт прадмета цяперашняга пазову, але ўрэгуляваць усю сітуацыю з актывамі, частка з якіх перапісаная на зацікаўленых асоб. «Мы з калегамі спрабавалі развязаць пытанне комплексна. Пакуль не змаглі», - прызнаў прадстаўнік адказчыка.

Нагадаем, у пазове, пададзеным юрыстамі Уладзіміра Япрынцава да былога партнёра Юрыя Чыжа, гаворка ідзе пра грошы за прададзеныя акцыі лагістычнай кампаніі ЗАТ «Аскарготерминал». Угода аб продажы доляй у кампаніі, якой валодалі Уладзімір Япрынцаў (60%) і Святлана Чыж (40%), жонка Юрыя Чыжа, была ўкладзеная 11 жніўня 2015 года, у дзень затрымання Япрынцава. Грошы на рахунак Япрынцава паступілі некалькімі часткамі, напрыклад, толькі ў жніўні і верасні прыйшло агулам крыху больш за 100 тысяч даляраў у эквіваленце. У момант залічэння грошай на рахунак ён ужо быў у СІЗА, і, паводле ранейшай інфармацыі, уся маёмасць і рахункі былі арыштаваныя, але грошы былі знятыя.

Асноўнае паседжанне на пазоў прызначанае на 29 чэрвеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках