4 траўня 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве вынеслі яшчэ адзін прысуд за дзедаўшчыну

5
У Барысаве вынеслі яшчэ адзін прысуд за дзедаўшчыну

Адзін з эпізодаў злачынства адбыўся на палігоне.

У Барысаве вынесены яшчэ адзін прысуд за дзедаўшчыну. На 1 год і 3 месяцы ў калонію агульнага рэжыму адправілі жаўнера, які на палігоне збіў вайскоўца больш позняга прызыву, паведамляе «Еўрарадыё».

Суд Барысаўскага раёна прызнаў маладзёна вінаватым у гвалце над вайскоўцам, «які яму не падпарадкоўваўся па службе». Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны. Да яго абвяшчэння жаўнер быў пад падпіскай аб нявыездзе, у зале суду яго ўзялі пад варту.

Вядома, што адзін з эпізодаў злачынства адбыўся на палігоне ў Барысаве. Вайскоўцы там жылі ў намётах, а асуджаны быў тады днявальным у патрулі і наважыў прадэманстраваць сваю «ўладу». Ён схапіў маладога байца за рукаў і адцягнуў да месца для мыцця. Там зламыснік збіваў вайскоўца - біў нагой у сцягно, у ніжнюю частку тулава. Калі жаўнер упаў, днявальны яго ўдарыў па сталёвым шаломе, які быў надзеты на галаву.

Гэты і іншыя суды паводле справы «дзедаўшчыны» пачаліся пасля гібелі жаўнера Аляксандра Коржыча ў Печах. Прайшлі масавыя праверкі ў войску, паводле іх вынікаў заведзена паўсотні крымінальных спраў. У пачатку чэрвеня суд Пухавіцкага раёна вынес прысуд у справе малодшага сяржанта з батальёна забеспячэння, які атрымаў тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. На днях суд Барысаўскага раёна вынес такі ж прысуд старэйшаму лейтэнанту з Печаў за такое ж злачынства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках