5 траўня 2024, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў падпісаць загад для скасавання падзелу сем'яў мігрантаў

1
Трамп паабяцаў падпісаць загад для скасавання падзелу сем'яў мігрантаў
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI/ZUMA

CNN піша, што ўплыў на пастанову Трампа магла аказаць ягоная жонка Мелані.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў падпісаць указ, які развяжа праблему падзелу сем'яў нелегальных мігрантаў на мяжы, паведамляе «Медуза».

«Мы хочам бяспекі для сваёй краіны. <...> У той жа час мы адчуваем спачуванне і хочам, каб сем'і не падзяляліся. Хутка я падпішу нешта для гэтага», - заявіў Трамп.

Паводле звестак Associated Press, чарнавік прэзідэнцкага ўказу падрыхтавала міністарка ўнутранай бяспекі ЗША Кірстэн Нільсен.

CNN піша, што ўплыў на пастанову Трампа магла аказаць ягоная жонка Мелані, якая некалькі разоў асабіста размаўляла з ім пра неабходнасць не падзяляць сем'і.

Амерыканскія памежнікі падзяляюць дарослых і дзяцей з сем'яў нелегальных мігрантаў, якія прыбылі ў ЗША. Гэта звязана з палітыкай «нулявой цярпімасці», якая прадпісвае затрымліваць парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства; як следства, дзяцей затрыманых адпраўляюць у цэнтры ўтрымання для непаўналетніх.

Як высветлілі журналісты, з 5 траўня да 9 чэрвеня на мяжы з Мексікай больш за 2300 дзяцей былі аддзеленыя ад бацькоў. У СМІ з'яўляліся аўдыёзапісы, на якіх дзеці плачуць і просяць вярнуць іх да сваякоў.

Дональд Трамп і прадстаўнікі яго адміністрацыі абаранялі гэтую практыку, тлумачачы яе патрабаваннямі заканадаўства і неабходнасцю пераследаваць парушальнікаў па ўсёй строгасці закона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках