29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Times: Лондан занепакоены праз падрыхтоўку сустрэчы Трампа і Пуціна

Times: Лондан занепакоены праз падрыхтоўку сустрэчы Трампа і Пуціна
Фота: Evan Vucci / AP

Брытанскія ўлады не хочуць, каб сустрэча адбылася да саміту NATO.

Лондан занепакоены перспектывамі сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна да саміту NATO, які пазначаны на 11–12 ліпеня ў Брусэлі, паведамляе The Times са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе і заходнюю дыпламатычную крыніцу.

Паводле звестак выдання, гэтая перспектыва ўзмацняе перасцярогі Лондана з нагоды зацікаўленасці Трампа ў NATO. Акрамя гэтага адразу пасля саміту, 13 ліпеня, у амерыканскага лідара запланаваны візіт у Вялікую Брытанію, на які таксама можа паўплываць сустрэча Трампа з Пуціным.

Крыніцы выдання ў брытанскім урадзе апавялі, што амерыканскія ўлады хочуць вызначыць дату перамоваў Трампа і Пуціна альбо перад самітам NATO, альбо ўжо пасля таго, як прэзідэнт ЗША закончыць свой візіт у Вялікую Брытанію. Імаверным месцам называецца Вена, паколькі там знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ.

«Няясна, ці адбудзецца гэтая сустрэча [Пуціна і Трампа] да або пасля саміту NATO і візіту [Трампа] у Вялікую Брытанію. Відавочна, што для нас было б лепш пасля», – прыводзіць выданне словы аднаго са сваіх суразмоўцаў у брытанскім урадзе. Суразмоўца ўдакладніў, што NATO павінна абмеркаваць новыя захады для стрымлівання «расейскай агрэсіі». «Усе занепакоеныя тым, што адбываецца, і баяцца за будучыню альянсу», – сказала крыніца ва ўрадзе.

Найвышэйшая заходняя дыпламатычная крыніцу ў гутарцы з выданнем пагадзілася, што сустрэча Трампа і Пуціна перад самітам NATO выклікае «неспакой і трывогу». Яна дадала, што гэта «было б вельмі негатыўнай падзеяй».

Дакладных звестак пра дату і месца сустрэчы лідараў ЗША і Расеі пакуль няма. У пачатку чэрвеня Пуцін падчас свайго візіту ў Аўстрыю звярнуўся да канцлера Себаст’яна Курца з просьбай арганізаваць яму сустрэчу ў Вене з Трампам. Аўстрыя назвала Вену прыдатным месцам для правядзення такой сустрэчы. Аднак пазней у Крамлі заявілі, што канкрэтныя дамоўленасці пра месца сустрэчы пакуль не дасягнутыя, «разглядаюцца розныя гарады, якія могуць падысці для сустрэчы двух прэзідэнтаў».

У мінулы аўторак прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў зноў заявіў пра адсутнасць яснасці наконт сустрэчы Пуціна з Трампам. Пры гэтым ён падкрэсліў, што варыянт сустрэчы двух лідараў да саміту NATO не разглядаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках