18 траўня 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму спеваку забаранілі ўезд ва Украіну

15
Беларускаму спеваку забаранілі ўезд ва Украіну
МІХАІЛ CАСУНОЎ

Спявак ужо скасаваў канцэрты ў Кіеве і Адэсе.

Паўфіналісту папулярнага ўкраінскага тэлешоў "Голас краіны", беларускаму спеваку Міхаілу Сасунову (Michael Soul) забаранілі ўезд ва Украіну. Пра гэта хлопец распавёў у instagram, паведамляе Еўрарадыё.

"Паважаныя падпісчыкі. Здымаю, напэўна, самую жудасную відэа-гісторыю ў сваім жыцці. Але як ёсць. Мне паставілі поўную забарону ўезду ва Украіну на тры гады. Таму мае прабачэнні перад усімі. Я цяпер на мяжы, таму што мяне высадзілі. Гэта жудасна. Мае выступы ў Кіеве і Адэсе касуюцца. Я вас вельмі люблю", - ледзь не плачу кажа Сасуноў. Прычыну адмовы хлопец не тлумачыць.

Міхаіл Сасуноў - адзін з самых цікавых маладых поп-выканаўцаў на беларускай сцэне. У 2016 годзе ў складзе дуэта "The Em" стаў фіналістам нацыянальнага адбору на "Еўравізіі". Як бэк-вакаліст ездзіў на "Еўравізію" ў Кіеў з Naviband.

Ягоны выступ падчас сляпых праслухоўванняў у апошнім сезоне "Галасы краіны" выклікаў фурор. Да беларуса павярнуліся ўсе чатыры трэнеры. У якасці трэнера ён абраў Ціну Караль.

У мінулым годзе ў такую сітуацыю трапіў яшчэ адзін беларускі артыст - Макс Корж. Каржу таксама адмовілі ва ўездзе ва Украіну нібыта праз ягоныя былыя выступы ў Крыме. Аднак музыка напісаў заяву ў пэўныя інстытуцыі, і забарона была знятая.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках