4 траўня 2024, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карміць дзяцей не трэба, трэба плаціць па рахунках!»

6
«Карміць дзяцей не трэба, трэба плаціць па рахунках!»
ФОТА: EX-PRESS.BY

Дзіўны адказ атрымалі абураныя жыхары інтэрната на вуліцы Горкага ў Барысаве.

Аплата за пражыванне ў некаторых інтэрнатах Менскай вобласці значна вырасла ў пачатку гэтага года. Гэта было абумоўлена прыняццем новай інструкцыі Менаблвыканкама аб парадку разліку.

Жыхары дома на вул. Горкага, 135 (былая «маласямейка завода «Аўтагідраўзмацняльнік») звярнуліся на сайт EX-PRESS.BY з лістом, у якім сцвярджалі, што новая аплата за паслугі ЖКГ несупастаўная з іх заробкамі, а вось умовы пражывання далёкія ад ідэальных.

Усё выкладзенае ў лісце выявілася праўдай. Аплата за пражыванне ў зусім не камфартабельных умовах даходзіла да 200 рублёў на месяц. Журналіст EX-PRESS.BY сустракаўся з аўтарамі ліста і пабываў на сходзе, які праводзіла кіраўніцтва УП «Жыллё» і райвыканкама з жыхарамі. Артыкул пасля гэтай сустрэчы «Нас фактычна паставілі перад выбарам: ці карміць дзяцей, ці плаціць па рахунках» мела шырокі рэзананс.

Праблемай зацікавіліся і ў дзяржаўных СМІ. На жаль, ім таксама давялося задаволіцца адказам, што грошы за ЖКГ бяруцца правільна згодна з новай інструкцыяй. Але, людзей, вымушаных эканоміць на самым неабходным, гэта ніяк не суцяшае, і яны зноў ставяць адны і тыя ж пытанні, звяртаючыся ў розныя інстанцыі.

Галоўная афіцыйная газета «СБ Беларусь сегодня» прысвяціла сітуацыі ў былым барысаўскім завадскім інтэрнаце, які перайшоў у вядзенне УП «Жыллё», публікацыю «Тарыф люкс, камфорт не ўключаны» (17 траўня 2018 года).

Цяперашні дырэктар УП «Жыллё» Зміцер Казаноўскі, які да пераезду ў Барысаў кіраваў управай эканомікі ў Міністэрстве ЖКГ, адказваючы «СБ» на публікацыю, зноў жа спаслаўся на згаданую ніжэй інструкцыю Менаблвыканкама і паскардзіўся, што не ўсе жыхары дома на вул. Горкага, 135 спраўна аплачваюць паслугі ЖКГ – агульная запазычанасць перасягнула за 13 тысяч рублёў.

Што будзе далей? Запазычанасць будзе расці, а неаплатнікаў стануць выкідаць на вуліцу, пладзіць новых асоб без пэўнага месца жыхарства? Інструкцыя ж на першым плане?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках