4 траўня 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу на свяце «Пунсовыя ветразі» загінуў чалавек

У Пецярбургу на свяце «Пунсовыя ветразі» загінуў чалавек

Трагедыя адбылася падчас феерверку.

У Пецярбургу ў суботу ўвечары адбылося свята выпускнікоў «Пунсовыя ветразі», на які сёлета прыйшлі не толькі жыхары горада, але і футбольныя фанаты з розных краін, якія засталіся пад вялікім уражаннем ад убачанага.

Аднак не абышлося без трагічных здарэнняў.

Падчас феерверку з набярэжнай Лейтэнанта Шміта зваліўся ў ваду і патануў 50-гадовы мужчына. Вадалазы знайшлі цела праз гадзіну.

Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», пецябруржац назіраў за заканчэннем свята непадалёк ад дома. Блізу гадзіны ночы, пад чарговы залп салюту, ён спатыкнуўся і ўпаў у Няву.

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося на Палацавай набярэжнай. Там дах прычэпа грузавіка не вытрымаў вагі гледачоў, якія ўзабраліся на яго і жадалі лепей разгледзець шоў, праваліўся разам з людзьмі падчас салюту. З расказах сведак у паблік «ДТЗ і ПП», «шэсць чалавек з тых, хто стаяў зверху, былі перакінутыя праз паркан на набярэжную ў кайданках».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках