4 траўня 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народная інфляцыя: на колькі за год падаражэлі прадукты ў адной і той жа краме

7
Народная інфляцыя: на колькі за год падаражэлі прадукты ў адной і той жа краме

Партманэт і лядоўняі беларусаў зняпраўджваюць звесткі з тэлевізара.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ў траўні гадавая інфляцыя нібыта дасягнула гістарычнага мінімуму, кошты прадуктаў у крамах паволі паўзуць уверх. І калі пытанне падаражання гародніны і садавіны спрэчнае - тут улічваецца сезоннасць і іншыя фактары, то, да прыкладу, з малочнымі і мяснымі прадуктамі больш адназначна - яны дадаюць у кошце.

FINANCE.TUT.BY параўнаў кошты аднолькавых прадуктаў у адной і той жа краме на 21 чэрвеня гэтага года з цэннікамі гадавой даўніны гэтых жа прадуктовых пазіцый.

Леташнія кошты прадуктаў мы ўзялі са старога чэка адной са сталічных крам, а потым тут жа паглядзелі, колькі гэтыя тавары каштуюць цяпер. Затым мы палічылі, колькі б нам каштавалі набыткі з чэка цяпер.

КАЛАЖ: TUT.BY

З 16 прадуктаў, якія мы ўзялі для параўнання, падаражэла амаль усё. Некаторыя значна. Да прыкладу, тварог вырас у кошце на 18 капеек, апельсінавы сок - на 20, а сервелат «Венгерскі» - на цэлых 4 рублі 80 капеек. Сметанковае масла падаражэла на 8 капеек, смятана - на 2 капейкі.

КАЛАЖ: TUT.BY

І калі паасобку гэтыя лічбы не здаюцца вялікімі, то пры куплі прадуктаў, скажам, на сям'ю з 4 чалавек, маленькія падаражанні выліваюцца ў немалую суму.

ТАБЛІЦА: TUT.BY

Год таму назад на куплю прадуктаў з табліцы мы выдаткавалі 27 рублёў 36 капеек. Сёлета мы б заплацілі за яго 33 рублі 33 капейкі. Гэта на 5 рублёў 97 капеек больш або на 21,8%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках