11 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі пашпарт прызнаны «самым моцным» у Еўропе

4
Нямецкі пашпарт прызнаны «самым моцным» у Еўропе

Краіны Еўразвязу традыцыйна займаюць высокія месцы ў рэйтынгах «сілы» пашпартоў.

Самым «моцным» пашпартам Еўразвязу ў 2018 годзе выявіўся пашпарт Нямеччыны, паводле рэйтынгу Henley Passport Index.

Грамадзяне Нямеччыны могуць уязджаць без віз (або афармляць візу па прыбыцці) у 188 краін і рэгіёнаў свету. Узначаліла рэйтынг у гэтым годзе Японія - у яе на 1 бязвізавую краіну больш - усяго 189.

Краіны Еўразвязу традыцыйна займаюць высокія месцы ў рэйтынгах «сілы» пашпартоў, адзначаюць складальнікі. Напрыклад, цэлых 5 краін ЕЗ (Фінляндыя, Швэцыя, Гішпанія, Францыя і Італія) размясціліся на 3-м месцы - ім адкрыты бязвізавы доступ у 187 краін і рэгіёнаў. Але апошнім часам іх актыўна даганяюць азіяцкія краіны - за кошт развіцця гандлю і дыпламатычных сувязяў.

Кампанія Henley&Partners, якая надае кансалтынгавыя паслугі ў пытаннях атрымання грамадзянства розных краін, штогод складае рэйтынг самых «моцных» пашпартоў свету на аснове звестак Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту. У рэйтынг уваходзяць пашпарты 199 краін, а ацэньваюцца яны адпаведна з рэжымам допуску іх уладальнікаў на тэрыторыю 227 розных дзяржаў і тэрыторый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках