4 траўня 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Бэльгіі распавёў пра прыярытэты міні-саміту аб мігрантах

1
Прэм'ер Бэльгіі распавёў пра прыярытэты міні-саміту аб мігрантах

У Брусэлі стартаваў экстранны міні-саміт аб пераадоленні міграцыйнага крызісу ў ЕЗ.

Кіраўнік урада Бэльгіі Шарль Мішэль назваў ахову вонкавых межаў Еўразвязу прыярытэтам нарады кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў шэрагу краін ЕЗ аб мігрантах у Брусэлі, піша segodnya.ua.

"Калі хочам выратаваць свабоднае перамяшчэнне ўнутры Шэнгенскай зоны, трэба ажыццяўляць рэальны строгі кантроль над вонкавымі межамі Еўрапейскага Звязу", - заявіў ён.

Другім прыярытэтам, на думку прэм'ера, ёсць абмеркаванне таго, якімі павінны быць "цэнтры арыентацыі" - прыёму і адбору ўцекачоў - і якім чынам павінна выконвацца іх адпаведнасць міжнародным нормам.

"І трэці прыярытэт у тым, што Дублін павінен быць рэфармаваны такім чынам, каб у ім захоўваліся салідарнасць і адказнасць", - адзначыў Мішэль.

Нагадаем, сёння ў Брусэлі стартаваў экстранны міні-саміт аб пераадоленні міграцыйнага крызісу ў Еўразвязе.

Адзначым, поўны саміт адбудзецца праз чатыры дні, а пакуль 16 еўрапейскіх лідараў правядуць нефармальныя перамовы праз праблемы з нелегальнай міграцыяй у ЕЗ з краін Блізкага Усходу. Гэты саміт склікала канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках