4 траўня 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пархоменка: Калі зменяць пенсійны ўзрост, РФ абрынецца на самае дно

7
Пархоменка: Калі зменяць пенсійны ўзрост, РФ абрынецца на самае дно
Сяргей Пархоменка
ФОТА: RFE/RL

У выпадку павышэння пенсійнага ўзросту РФ стане адной з найгоршых краін паводле ўзроўню ўтрымання пенсіянераў.

Расея знаходзіцца ў сярэдзіне спісу краін паводле розніцы паміж працягласцю жыцця і пенсійным векам, аднак у выпадку павышэння ўзросту выхаду на пенсію стане адной з найгоршых у гэтым паказчыку. Пра гэта заявіў расейскі журналіст Сяргей Пархоменка у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы", паведамляе gordonua.com.

"Я сабраў табліцу з 56 краін, у тым ліку Расеі. Наогул у свеце больш за 200 краін, так што гэта не зусім усе краіны свету, але такія цікавыя для нас - больш-менш усе. Гэта ўся Еўропа, увесь былы СССР, усе былыя рэспублікі, плюс некалькі яшчэ вялікіх краін: Кітай, ЗША, Канада, Аўстралія", - распавёў ён.

Журналіст удакладніў, што ў сваіх разліках што да Расеі выкарыстаў звесткі аб сярэдняй працягласці жыцця Сусветнага банка (71,6 гадоў), бо Міністэрства аховы здароўя РФ апошнім часам дае "нейкія спрэс фантастычныя лічбы" аб тэмпе росту працягласці жыцця расейцаў. Ён адзначыў, што на гэты момант Расея выглядае ў рэйтынгу "ўвогуле няблага".

"Пры цяперашнім пенсійным ўзросце 60 гадоў у мужчын і 55 у жанчын - Расея знаходзіцца прыкладна ў сярэдзіне табліцы. І ў мужчын гэта прыкладна 30-31-е месца, а ў жанчын наогул няблага - дзявятае месца, адно з, можна сказаць, лідарскіх" , - паведаміў Пархоменка.

Ён адзначыў, што ў выпадку змены пенсійнага веку на 65 гадоў для мужчын і 63 гады для жанчын сітуацыя моцна зменіцца.

"Адбудзецца катастрофа паводле гэтай табліцы: Расея абрынецца на самае дно гэтага спісу. Гэта значыць, напрыклад, у спісе таго, колькі дзяржавы згаджаюцца плаціць на пенсіі сваім жанчынам, Расея апынаецца проста апошняй у гэтым спісе - на 56-м месцы. 12% жыцця прапануе дзяржава жыць сярэдняй расейскай жанчыне на пенсіі... Што да мужчынскай табліцы, то Расея там на апошнім месцы. Горшы за яе толькі Туркменістан", - падкрэсліў журналіст.

Са слоў Пархоменкі, ён мог прапусціць некаторыя дадатковыя чыннікі, аднак стасунак ад гэтага не зменіцца.

"Расея становіцца самай абыякавай, самай прагнай дзяржавай у дачыненні да сваіх грамадзян. Вось я б гэты час на пенсіі называў не часам дажывання, бо гэта некарэктны тэрмін, а называў бы яго каэфіцыентам дзяржаўнай прагнасці або, калі хочаце, каэфіцыентам дзяржаўнай шчодрасці. Вось яна на мінімуме знаходзіцца ў Расеі... гэта палітычная дэкларацыя, гэта заява пра тое, што расейская дзяржава мае іншыя, больш важныя задачы. Яна існуе не для гэтага. І тое, з чаго пачынаецца расейская канстытуцыя, што расейскі народ з'яўляецца крыніцай улады, з'яўляецца адзіным легітымным гаспадаром краіны, гэта наўпрост аспрэчваецца гэтым праектам, які мы сёння бачым", - падсумаваў ён.

14 чэрвеня 2018 года ўрад РФ ухваліў канчатковы варыянт законапраекта аб павольным павышэнні пенсійнага веку з 2019 года. Узрост выхаду на пенсію для мужчын узнімуць да 65 гадоў (да 2028 года), для жанчын - да 63 гадоў (да 2034 года).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках