1 траўня 2024, Серада, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ правёў новыя масавыя затрыманні чыноўнікаў Мінздраву

23
КДБ правёў новыя масавыя затрыманні чыноўнікаў Мінздраву

Затрыманні звязаныя з пастаўкамі медыцынскага абсталявання.

Са студзеня да траўня 2018 гадоў ў Беларусі зафіксавалі 1107 карупцыйных злачынстваў. 114 фактаў (амаль кожнае дзясятае злачынства) звязанае з медыцынскай сферай. «Арыштаваныя службовыя асобы органаў аховы здароўя і кіраўнікі ці службовыя асобы фірмаў, якія пастаўлялі абсталяванне і давалі хабары, каб быць пастаўшчыкамі і абслугоўваць гэта абсталяванне», - распавёў tut.by намеснік генпракурора Аляксей Стук.

Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук падзяліўся статыстыкай аб карупцыі ў Беларусі.

Так, са студзеня да траўня 2018 года налічылі 1107 карупцыйных злачынстваў, за пяць месяцаў мінулага года іх жа налічылі 584.

- Рост колькасці карупцыйных злачынстваў сёлета ў асноўным звязаны з разглядам судамі шматэпізодных крымінальных спраў, - патлумачыў Аляксей Стук. - Найбольшая колькасць такіх злачынстваў зарэгістраваная ў сферах транспарту - 192, прамысловасці - 132, дзяржаўнага кіравання - 118, аховы здароўя - 114, будаўніцтва - 98 і адукацыі - 89.

Матэрыяльная шкода ад карупцыйных злачынстваў - 8 млн 799 тысяч рублёў. Падчас следства гэтую суму кампенсавалі на 36,5%, да таго ж на маёмасць карупцыянераў накладзены арышт на суму 10 мільёнаў 728 рублёў.

- Гэта значыць, пасля разгляду крымінальных спраў шкода будзе кампенсаваная цалкам, - адзначыў Аляксей Стук.

Найбольш распаўсюджаныя карупцыйныя парушэнні: невыкананне парадку правядзення закупак, выпадкі, калі дзяржаўныя службовыя асобы неправамерна аддаюць перавагі інтарэсам пэўных фізічных асоб, а таксама калі службовае становішча выкарыстоўваюць, каб развязаць асабістыя пытанні.

Асобна намеснік генпракурора выказаўся аб карупцыі ў медыцыне. 114 фактаў сёлета звязаныя з атрыманнем хабару, злоўжываннем службовым становішчам і крадзяжамі.

- Вы шмат чулі пра пэўныя арышты ў сферы медыцыны апошнім часам. Гэта звязана не з лячэбным працэсам, а з пастаўкамі медыцынскага абсталявання.

І з наступным абслугоўваннем гэтага абсталявання ў медустановах адпаведнымі фірмамі, - удакладніў Аляксей Стук. - Сапраўды, работнікамі КДБ праведзена досыць масаваная праверка ў гэтай сферы і распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да работнікаў. Галоўным чынам гэта тычыцца сістэмы экспэртызы абсталявання ў медыцыне і «Белмедтэхнікі». Арыштаваныя службовыя асобы органаў аховы здароўя і кіраўнікі ці службовыя асобы фірмаў, якія пастаўлялі абсталяванне і давалі хабары, каб быць пастаўшчыкамі і абслугоўваць гэта абсталяванне.

Нагадаем, на мінулым тыдні быў затрыманы галоўны лекар Менскай абласной клінічнай лякарні, а крыху раней - дырэктар «Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» пры Міністэрстве аховы здароўя Аляксандр Сталяроў. 19 чэрвеня ў міліцыі расказалі, што на месцы злачынства пры атрыманні хабару затрыманы галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя, кіраўнік гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро Менска.

Таксама стала вядома пра затрыманне галоўнага лекара Менскай абласной лякарні і галоўнага лекара Гарадзенскай вобласці Андрэя Стрыжaка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках