26 красавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі затрымалі галоўнага лекара Менскай абласной лякарні

31
Сілавікі затрымалі галоўнага лекара Менскай абласной лякарні

У сферы аховы здароўя прадаўжаюцца арышты.

Яшчэ на мінулым тыдні быў затрыманы галоўны лекар Менскай абласной клінічнай лякарні, піша tut.by.

«Затрыманы галоўны лекар Менскай абласной клінічнай лякарні - за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Затрымалі ў сераду, вывелі ў кайданках. Дагэтуль няма ніякай афіцыйнай інфармацыі», - паведаміла крыніца журналістаў у МАКЛ.

Затрыманне пацвердзіў яшчэ адзін суразмоўца журналістаў з сістэмы аховы здароўя.

У Следчым камітэце на пытанне аб затрыманні галоўнага лекара МАКЛ адказалі, што «не маюць інфармацыі на гэты конт». У КДБ гэтую інфармацыю таксама не каментуюць.

Аднак, галоўны лекар Менскай абласной клінічнай лякарні адсутнічае на працоўным месцы з мінулага тыдня.

«У нас няма ніякай афіцыйнай інфармацыі. Звяртайцеся да кіраўніцтва», - сказала выконваючая абавязкі галоўнага лекара Алена Індзюкова.

Нагадаем, тыдзень таму СМІ паведамілі аб затрыманні дырэктара «Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» пры Міністэрстве аховы здароўя Аляксандра Сталярова за стварэнне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў для паставак імпартнага медыцынскага абсталявання ў дзяржаўныя лякарні і паліклінікі.

Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне начальніка вайскова-медыцынскай управы Міністэрства абароны палкоўніка Аляксея Яськова.

19 чэрвеня ў міліцыі распавялі, што на месцы злачынства пры атрыманні хабару затрыманы галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя, кіраўнік гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро Менска. Паводле звестак МУС, галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя атрымліваў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры за спрыяльнае развязанне пытанняў аб укладанні дамоваў на пастаўку рытуальных прылад для крамы, размешчанай на тэрыторыі арганізацыі, і своечасовай аплаце пастаўленага тавару. Інкрымінаваных сумаў хабараў - не менш за 200 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках