6 траўня 2024, панядзелак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў у гіпсе вярнуўся абараняць Курапаты

24
Леанід Кулакоў у гіпсе вярнуўся абараняць Курапаты
ФОТА: ГАННА ШАПУЦЬКА

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» цягам чэрвеня рэгулярна ўдзельнічае ў пікетах у Курапатах.

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову наклалі гіпс у лякарні, але потым ён зноў далучыўся да пратэстоўцаў, павелдамляе «Белсат».

Падчас дзяжурства абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Поедем, поедим» 27 чэрвеня на актывіста наехала аўто з двума маладымі наведвальніца комплексу. Дзяўчына за стырном наўмысна наехала на Леаніда Кулакова. Прысутныя таксама адзначалі, што дзяўчыны рэагавалі на сітуацыю са смехам. Леаніда Кулакова забралі ў шпіталь на «хуткай». У яго пералом левай рукі.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» цягам чэрвеня рэгулярна ўдзельнічае ў пікетах у Курапатах. З пачатку пратэстаў на актывіста склалі 12 пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў, большасць з іх - за «парушэнне ПД». 25 чэрвеня ДАІ вынесла першую адміністрацыйную пастанову: 2 парушэнні ПДР, якія мелі месца 19 чэрвеня, прыцягнуць Кулакова да адказнасці і пакараць штрафам сумай 2 базавыя адзінкі.

Ад пачатку пікетаў на 34 актывістаў склалі блізу 110 адміністрацыйных пратаколаў.

Абарона Курапатаў доўжыцца з пачатку чэрвеня. Ужо амаль месяц актывісты стаяць каля брамы рэстарацыі «на касцях» і патрабуюць яе ліквідаваць, бо даслоўна за 50 метраў ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках