3 траўня 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва змагаецца з расейскай прапагандай на еўрапейскім узроўні

1
Літва змагаецца з расейскай прапагандай на еўрапейскім узроўні

Літоўская дэлегацыя дамаглася асуджэння ў АБСЕ крамлёўскіх метадаў «інфармацыйнай вайны».

Дэлегацыі з Літвы ўдалося дабіцца, каб большасць дэпутатаў АБСЕ (Арганізацыя ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе) ухваліла рэзалюцыю «Аб распальванні ваеннай прапаганды і варожасці ў прасторы АБСЕ». Сайт Charter97.org узяў каментар у кіраўніцы літоўскай дэлегацыі ў АБСЕ, дэпутата Сейма Руты Мілютэ.

- Якія галоўныя мэты рэзалюцыі?

- Рэзалюцыя перш за ўсё звяртае ўвагу на шкоду, якую можа прычыніць прапаганда, што стала прыладай у руках палітыкаў некаторых краін, якія могуць яе выкарыстоўваць для распальвання варожасці. Мы ж мяркуем, што неабходна звярнуць увагу на тую пагрозу, якую нясе выкарыстанне прапаганды. Хоць Літва і многія краіны выразна разумеюць цяперашнюю сітуацыю, але агулам міжнародная грамадскасць дагэтуль не разумела, наколькі ўсё сур'ёзна, больш за тое бракавала жадання змагацца са згубным уплывам прапаганды. Рэзалюцыя, якую склала наша, літоўская дэлегацыя прадугледжвае, што:

1) краіна-чалец АБСЕ не можа займацца прапагандай і распальваннем варожасці;

2) краіна чалец-АБСЕ не можа фінансаваць сродкі масавай інфармацыі, якія займаюцца прапагандай і сеюць разлад;

3) патрабаванне павялічваць разуменне ў грамадстве парадку дня навін, падтрымліваць незалежныя СМІ і журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі;

4) усякая прапаганда, распальванне варожасці павінны быць забароненыя на дзяржаўным узроўні - пры дапамозе адпаведнага закона.

- Якія, на вашу думку, сродкі масавай інфармацыі нясуць адказнасць за тое, што краіны ЕЗ накрыла хваля прапаганды і як канкрэтна можа спыніць гэты працэс?

- Як я ўжо згадала, на гэты момант самым эфектыўным сродкам з'яўляецца падтрымка незалежнай журналістыкі і сродкаў масавай інфармацыі. Менавіта такім чынам грамадства атрымае доступ да разнастайных крыніц навін, а не будзе спадзявацца выключна на інфармацыю з адной крыніцы. Іншым спосабам з'яўляецца паляпшэнне пісьменнасці грамадства, гэта значыць, людзей трэба навучыць разумець і адрозніваць навіны, якія яны атрымліваюць з розных СМІ. У гэтым выпадку трэба пачынаць са школ і заканчваць універсітэтамі.

Нам ужо давялося сутыкнуцца з тым, што як у інфармацыйнай прасторы краін Балтыі, так і Расеі, была спроба стварыць міфы, якія сталіся б карыснымі для Крамля і маглі б паўплываць на меркаванне жыхароў Расейскай Федэрацыі. Больш за тое, такая міфатворчасць несумнеўна паўплывала б на жыхароў нашага балтыйскага рэгіёну.

- Напрыклад?

Цяперашнія ўлады Расеі спрабуюць усяляк затушаваць чорныя старонкі гісторыі, усяляк адмаўляюць і замоўчваюць права краін Балтыі на незалежнасць. Гэта значыць, спрабуюць пракруціць нешта ў духу таго, што адбылося ва Украіне, пачынаючы з анэксіі Крыма. Тады такі наратыў ствараўся і выкарыстоўваўся многія гады, яго апафеоз выліўся ў захоп Крыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках