11 траўня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны найлепшы смартфон для фатаграфавання

7
Вызначаны найлепшы смартфон для фатаграфавання

Міжнародная асацыяцыя фотапрэсы назвала найлепшы смартфон для фота ў 2018 годзе.

Міжнародная асацыяцыя фотапрэсы Technical Image Press Association (TIPA) назвала найлепшы смартфон для фатаграфавання 2018. Сёлета ім стаў Huawei P20 Pro, за які прагаласавалі прадстаўнікі 29 спецыялізаваных выданняў-сябраў асацыяцыі з усяго свету, паведамляе topgeek.com.

Нагадаем, Huawei P20 Pro абсталяваны першай у свеце патройнай камерай Leica з найбольшай колькасцю пікселяў сярод смартфонаў, даступных на рынку. 40-мегапіксэльны RGB-сэнсар, 20-мегапіксэльны манахромны сэнсар і 8-мегапіксэльны сэнсар з телефоталінзай з 3-кратнай аптычнай стабілізацыяй. Камеры маюць аб'ектывы f/1.8, f/1.6 і f/2.4 адпаведна.

Фото: topgeek.com

Усё гэта ў спалучэнні з больш чым 500 алгарытмамі распазнання сцэн у 19 катэгорыях, якія працуюць пад кіраваннем штучнага інтэлекту, дазваляе спажыўцам без намаганняў здымаць фатаграфіі прафесійнага ўзроўню.

Фото: topgeek.com

«Другі год запар экспэрты TIPA адзначаюць смартфон брэнда Huawei за яго перавагу ў галіне смарт-фатаграфіі, - сказаў Томас Герверс, старшыня TIPA. - Новы P20 Pro, камеры якога створаны ў супрацоўніцтве з Leica, з'яўляецца чарговай дзіўнай вяхой у развіцці смартфонаў для высакаякаснай фатаграфіі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках