Відэафакт: Дырэктара шклозавода «Нёман» затрымлівалі аўтаматчыкі
9- 17.07.2018, 18:56
- 19,606
Дырэктар шклозавода быў затрыманы за хабар.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі Гарадзенскай вобласці затрымалі дырэктара шклозавода «Нёман».
На сайце прадпрыемства з Бярозаўкі на 16 ліпеня кіраўніком прадпрыемства ўказаны Уладзімір Аутка.
Як паведаміла прэс-служба МУС Беларусі, з довадамі ўчыненага злачынства разам з дырэктарам таксама затрыманы начальнік аднаго з упраўленняў завода.
МУС сцвярджае, што службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры сумаю 2,4 тысячы і 1,2 тысячы даляраў адпаведна. Незаконнае ўзнагароджанне прадугледжвалася за арганізацыю прыярытэтных паставак фірме шклаваты.
Затрыманыя атрымлівалі хабары сістэматычна, сума залежала ад аб'ёму прадукцыі.
У дачыненні да службовых асоб шклозавода і прадстаўніка камерцыйнай структуры Следчы камітэт пачаў крымінальныя справы.
Тым часам у Беларусі набірае абароты так званая «справа медыкаў» - больш за 60 высокапастаўленых супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў абвінавачваюцца ў сістэматычным атрыманні хабараў, многія з іх затрыманыя.