3 траўня 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Горадні: Недашытая белымі ніткамі справа развалілася па швах

1
Актывіст з Горадні: Недашытая белымі ніткамі справа развалілася па швах
МІКАЛАЙ САЛЯНІК

Суд над Мікалаем Салянікам перанеслі на нявызначаны тэрмін.

У судзе Кастрычніцкага раёна Горадні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Саляніка.

Аднак, як паведамляе «Гродненская Весна», 17-га ліпеня, за дзень да таго, як павінен быў адбыцца суд, Саляніку патэлефанавала сакратарка суда і паведаміла, што ягоная справа адпраўленая на дапрацоўку і таму суда не будзе. А вось калі суд адбудзецца і ці адбудзецца наогул, сакратарка не паведаміла.

Як пажартаваў сам Мікалай Салянік:

- У тых, хто сшывае на мяне справу, мабыць не выстарчыла белых нітак. І недашытая справа развалілася па ўсіх швах. Мабыць, таму ўзялі перапынак, каб набыць пабольш тых белых нітак.

Нагадаем, што Мікалай Салянік разам з актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым 3 ліпеня хацелі правесці флэшмоб. Іх, у класічна-турэмнай паласатай вопратцы, на вуліцы затрымалі невядомыя і ў брутальнай форме заштурхалі ў мікробус і вывезлі. Пазней актывісты апынуліся ў ІЧУ, дзе Мікалаю Саляніку, які мае другую групу інваліднасці, стала дрэнна. Яго на хуткай адвезлі ў лякарню.

Аляксандра Лаўрэнцьева проста з ІЧУ, нікому не паведаміўшы, хоць актывіста шукалі і сябры і родныя, адвезлі на суд, дзе аштрафавалі на 20 базавых адзінак.

А пасля таго, як Мікалай Салянік выпісаўся з лякарні, яму паведамілі, што суд адбудзецца 18-га ліпеня. Цяпер жа стала вядома, што суда не адбудзецца, бо яго наважылі перанесці, а матэрыялы справы аддаць на дапрацоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках