3 траўня 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт расейскіх рэгіёнаў праз павышэнне пенсійнага веку

14
Бунт расейскіх рэгіёнаў праз павышэнне пенсійнага веку
ФОТА: VK.COM/RKRP_NSK

12 рэгіёнаў РФ не падтрымалі павышэнне пенсійнага веку.

Паводле звестак фонду "Пецярбуржская палітыка", 12 суб'ектаў РФ адмовіліся публічна падтрымліваць павышэнне пенсійнага веку ў краіне. Сярод гэтых рэгіёнаў - Дагестан, Чачэнія, Якуція, Камчацкі край, Уладзімірская, Іркуцкая, Кемераўская, Омская, Арлоўская, Яраслаўская вобласці, Масква і Габрэйская АА, паведамляе ў сераду, 18 ліпеня, РБК, спасылаючыся на наяўную ў яго распараджэнні справаздачу фонду.

Выканаўчыя і заканадаўчыя ўлады гэтых рэгіёнаў не выявілі відавочнай рэакцыі на план пенсійнай рэформы альбо выступілі з негатыўнай пазіцыяй. У праведзеным фондам даследаванні яны атрымалі 0 балаў паводле пяцібальнай шкале падтрымкі рэформы рэгіянальнымі ўладамі.

Адназначна станоўча адрэагавалі 13 рэгіёнаў

Максімальная адзнака была дадзеная 13 суб'ектамі РФ, у ліку іншых Алтайскім і Прыморскім краямі, Архангельскай, Калінінградскай, Кіраўскай, Ленінградскай, Саратаўскай і Томскай абласцямі. Іх улады выступілі з адназначнай станоўчай і аператыўнай рэакцыяй, адзначаецца далей у матэрыяле.

У адказ на запыты РБК у рэгіёнах, якія не падтрымалі пенсійную рэформу, заявілі пра вакацыі дэпутатаў і адпачынкі прадстаўнікоў выканаўчай улады, а таксама патрэбу высветліць дэталі, звязаныя з павышэннем пенсійнага веку. Іркуцкі губернатар Сяргей Леўчанка паведаміў выданню аб нязгодзе з рэформай.

План павышэння пенсійнага веку

Планы расейскага ўрада аб паступовым павелічэнні пенсійнага веку былі агучаныя прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым у дзень адкрыцця ЧС-2018, 14 чэрвеня. Плануецца, што пад 2028 год мужчыны змогуць выходзіць на пенсію ў 65 гадоў, а жанчыны, пачынаючы з 2034 года, будуць сыходзіць на заслужаны адпачынак у 63 гады (сёння ў 60 і 55 гадоў адпаведна - рэдакцыя).

Праект выклікаў вельмі негатыўную рэакцыю ў грамадстве, прычыніўся да масавых акцыяў пратэсту ў розных гарадах Расеі і зніжэння рэйтынгаў прэзідэнта і кіраўніка ўрада РФ. 16 чэрвеня законапраект быў унесены ў Дзяржаўную думу, тэрмін прымання водгукаў на дакумент ад улад рэгіёнаў скончыўся 17 ліпеня. Першае чытанне дакумента ў парламенце пройдзе 19 ліпеня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках