8 траўня 2024, Серада, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Курапатаў - у ізалятары на Акрэсціна

27
Абаронцы Курапатаў - у ізалятары на Акрэсціна

У ізалятары не гавораць, колькі там прабудуць абаронцы Курапатаў.

Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў Павел Севярынец.

Са слоў Севярынца, у ізалятары пацвярджаюць знаходжанне там абаронцаў Курапатаў, але не кажуць, на колькі дзён хто з іх асуджаны.

Актывістаў затрымалі сёння а 14-й гадзіне каля рэстарацыі «Гранд Кушавель», якую яны збіраліся пікетаваць у межах кампаніі байкоту рэстарацый бізнэсоўца Леаніда Зайдэса. Зайдэс - асноўны ўласнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» каля Курапатаў, закрыцця якога актывісты дамагаюцца другі месяц.

«Паспелі толькі раздаць 3 буклеты пра Курапаты. Пікету як такога і не было», - сказаў сведка затрымання Ілля Дабратвор.

Вядома, што затрыманых актывістаў спачатку павезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пасля гэтага над імі адбыўся суд.

Адзначым, што Леаніда Кулакова двойчы збівалі аўтамабілі, якія прыязджалі ў скандальную рэстарацыю. У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» зламаная рука.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках