6 траўня 2024, панядзелак, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску выпадковы знаёмы забіў дзвюх жанчынаў

13
У Бабруйску выпадковы знаёмы забіў дзвюх жанчынаў

Адна з іх паспела патэлефанаваць у міліцыю.

У Бабруйску здзейсненае падвойнае забойства, ахвярамі сталі жанчыны 26 і 27 гадоў. Адна з іх паспела патэлефанаваць у міліцыю з просьбай пра дапамогу, пакуль была жывая. Гэты званок не выратаваў яе, але дапамог затрымаць злачынца, паведамляе tut.by.

20 ліпеня блізу 7-й на нумар «102» патэлефанавала невядомая дзяўчына. Яна сказала, што разам з сяброўкай зачынілася ў ваннай, куды спрабуе трапіць невядомы, і папрасіла дапамогі. Дзяўчына не назвала дакладнага адраса, толькі вуліцу – Лынькова – і нумар кватэры. Пазней высветлілася, што ён памылковы.

Характар паведамлення паказваў на тое, што дзяўчатам пагражае сур'ёзная небяспека. У сувязі з гэтым асабісты склад управы ўнутраных справаў Бабруйскага гарвыканкама быў узняты на трывогу, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк.

Міліцыянты праверылі ўсе шматкватэрныя жылыя дамы па вуліцы Лынькова і прылеглай да яе тэрыторыі, а таксама забаўляльныя ўстановы і вывучылі запісы камераў відэаназірання.

Высветлілася, што дзве дзяўчыны 26 і 27 гадоў адпачывалі ў адной з бабруйскіх кавярняў, пазнаёміліся з невядомым мужчынам і з'ехалі з ім на таксоўцы. Мужчынам апынуўся 36-гадовы беспрацоўны раней асуджаны бабруйчанін. Неўзабаве паводле прыкметаў яго затрымалі.

Найгоршыя падазроны спраўдзіліся: у ванным пакоі ягонай кватэры выявілі трупы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці, адной з якіх была бабруйчанка, што патэлефанавала ў міліцыю.

Цяпер падазраваны знаходзіцца ў ІЧУ, з ім праводзяцца неабходныя аператыўныя і следчыя мерапрыемствы, падчас якіх будуць вызначаны матыў і абставіны здзяйснення злачынства. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Забойства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках