20 траўня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы знялі шпіёнскі серыял пра Беларусь

2
У Польшчы знялі шпіёнскі серыял пра Беларусь

У першым тызеры фільма адбываецца сустрэча шпіёнаў на Нямізе.

Польскі тэлевізійны Canal+ зняў серыял «Нелегалы», дзеянне якога ў тым ліку адбываецца ў Менску. Так, у першым тызеры серыялу можна ўбачыць сустрэчу шпіёнаў на Нямізе, паведамляе tut.by.

Паводле сюжэту, галоўны герой серыялу Кондрад Вольскі, кіраўнік аднаго з аддзелаў польскай выведкі, арыштоўвае беларускага гандляра зброяй. Ад яго ён даведваецца пра тэракт. Зброя, якую плануецца выкарыстоўваць падчас яго правядзення, захоўваецца ў Беларусі. Падрабязнасці павінен высветліць польскі шпіён Трэвіс, які працуе ў беларускім КДБ. Але беларусы яго выкрываюць. Супрацоўніца выведкі Сара скіроўваецца ў Менск, каб выратаваць Трэвіса. Тым часам былы генерал КДБ шантажуе ў Варшаве польскага прэм'ера.

Серыял створаны на аснове шпіёнскіх раманаў Вінцэнта Северскага. Гэта псеўданім польскага выведніка, які 27 гадоў працаваў у спецслужбах. Займаў адну з галоўных пасадаў у Агенцтве выведкі (польская выведвальная служба) і ў 2007 годзе пайшоў у адстаўку.

Аповесць Северскага «Нелегалы» выйшла ў 2011 годзе. Але яе сюжэт крыху адрозніваецца ад таго, які заяўлены ў серыяле. Як паведамляла radyjo.net, кніга пачынаецца з таго, што Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы атрымлівае інфармацыю пра таямнічую скрыню, закапаную ў 1940-я гады на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. У ёй схаваныя сенсацыйныя даваенныя архівы НКУС пра дзейнасць савецкай выведкі і ейных шпегаў у Польшчы паміж дзвюма сусветнымі войнамі. На дакументы пачынаюць паляванне Варшава і Масква.

Адначасова швэдская выведка просіць палякаў пасачыць за 80-гадовым Хансам Ёргенсам. Гэты датчанін з швэдскім пашпартам аказваецца супершпіонам, які працуе на расейскія спецслужбы.

Пачынаецца гонка на апярэджанне. Польскія і расейскія агенты едуць у Беларусь. А там дзеянне не абыходзіцца без КДБ.

Дзеянне «Нелегалаў» будзе адбывацца ў Варшаве, Стакгольме, Стамбуле і Менску. Прэм'ера серыялу плануецца восенню 2018 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках