10 траўня 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка збіраецца ў Сочы

32
Лукашэнка збіраецца ў Сочы

Апошні раз беларускі дыктатар і кіраўнік Крамля сустракаліся ў Маскве 15 ліпеня.

Пуцін і Лукашэнка праз тэлефон абмеркавалі магчымую сустрэчу ў Сочы. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, наведаць Расею беларускага калегу запрасіў расейскі лідар.

Тэлефонная размова адбылася ў панядзелак, 23 ліпеня, з ініцыятывы расейскага боку.

«Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў найбліжэйшы час наведаць Расею. Магчымая сустрэча двух лідараў, падчас якой плануецца дэталёва абмеркаваць увесь спектр двухбаковых стасункаў, можа адбыцца ў Сочы», – паведамляе прэс-служба. Пры гэтым дата магчымага візіту не ўдакладняецца.

Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі расейска-амерыканскія стасункі, у тым ліку вынікі нядаўніх перамоваў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Хельсінкі. Расейскі лідар праінфармаваў Лукашэнку пра нюансы праведзенай сустрэчы.

Асноўная ўвага ў ходзе размовы была аддадзеная пытанням кантролю над узбраеннямі і падаўжэнню Дамовы пра скарачэнне стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III) паміж Расеяй і ЗША, тэрмін дзеяння якой мінае ў лютым 2021 года.

Апошні раз Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся ў Маскве 15 ліпеня. Сустрэча мела нефармальны характар – Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву на запрашэнне расейскага прэзідэнта на цырымонію закрыцця ЧС у футболе.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках